Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Верасень 2017 16:13

Студенты и преподаватели ГрГУ имени Янки Купалы приняли участие в областной акции «Чытаем разам класікаў»

6330 2У рамках рэалізацыі праекта «Садружнасць» 7 верасня замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з выкладчыкамі кафедры рускай мовы як замежнай прынялі ўдзел у абласной акцыі «Чытаем разам класікаў».

Акцыя прайшла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя. Я.Ф. Карскага. У выкананні студэнтаў і выкладчыкаў купалаўскага ўніверсітэта прагучалі творы Янкі Купалы і Якуба Коласа на беларускай, французскай, арабскай, туркменскай і англійскай мовах.

Любімыя радкі з літаратурнай спадчыны класікаў прачыталі ганаровыя госці мерапрыемства: намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Аляксандр Коўш, начальнік аддзела лагістыкі і продажаў ААТ "Малочны Мір" Пётр Паграноўскі, намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі ААТ «АСБ Беларусбанк» па Гродзенскай вобласці Чэслава Мулярчык. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел навучэнцы школ і гімназій горада Гродна.

Завяршылася акцыя сумесным чытаннем радкоў з твораў класікаў.

 

 

 

 

6330 1