Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 11 Верасень 2017 10:01

Курсанты ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь і беларускаму народу

7

9 верасня на Кургане Славы 36 першакурснікаў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысягнулі на вернасць краіне і свайму народу.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка, прарэктар Мікалай Іванавіч Войтка, намеснік камандуючага войскамі па тылу Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Уладзімір Міхайлавіч Арэх, ветэран Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік у адстаўцы Мікалай Васільевіч Кісялёў, начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Вячаслаў Васільевіч Шыцікаў, выконваючы абавязкі начальніка харчовага ўпраўлення Міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Сцяпанавіч Мацяюк, намеснік старшыні дзяржаўнай установы «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» палкоўнік Яўген Іванавіч Гаўронік, начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці палкоўнік унутранай службы Аляксандр Анатольевіч Какунін, намеснік начальніка Першага ўпраўлення тылу Дзяржаўнага пагранічнага камітэта падпалкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Філіпінскі, ветэран ваеннага факультета палкоўнік запасу Аляксандр Мікалаевіч Радзівонаў.

Акрамя таго, павіншаваць курсантаў прыйшлі кіраўнік аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец Цімафей, святар Прыхода Найсвяцейшага Адкупіцеля Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь айцец Андрэй, навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча, ваенна-патрыятычных класаў сярэдніх школ № 11 і № 38 горада Гродна.

Першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка ад імя ўсяго калектыву павіншавала курсантаў, пажадаўшы ім сіл, настойлівасці і прагнення, а таксама падзякавала іх бацькам за тое, што яны падтрымалі выбар сваіх сыноў. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Васільевіч Кісялёў пажадаў не забываць сваіх бацькоў, сумленна несці вайсковую службу.

Ад імя ўсіх першакурснікаў Валерый Касьмін запэўніў кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэта, што яны будуць старацца развіваць у сабе якасці сапраўднага афіцэра і браць прыклад са сваіх камандзіраў.

Музычнае віншаванне для курсантаў і гасцей падрыхтаваў студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Віталь Ільючык, пасля чаго адбыўся ўрачысты марш асабістага складу ваеннага факультэта. Закрыццём ўрачыстага прыняцця прысягі стаў пляц-канцэрт роты Ганаровай варты.

Пасля ўрачыстай часткі на ваенным факультэце адбыўся сход з бацькамі курсантаў-першакурснікаў. Затым курсанты традыцыйна адправіліся ў першае звальненне.