Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Верасень 2017 14:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе «Адкрыты дыялог», прысвечаны 15-годдзю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

6 верасня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі святкуе Дзень нараджэння. У гэты дзень у ГрДУ імя Янкі Купалы збяруцца прадстаўнікі ўніверсітэцкага камітэту і актыву БРСМ, студэнты і выпускнікі, прадстаўнікі абласнога і гарадскога камітэтаў арганізацыі. На сустрэчы пад назвай «15 гадоў разам» будуць падведзены вынікі мінулых гадоў, вызначаны далейшыя мэты працы, а таксама адзначаны лепшыя актывісты.

Сустрэча адбудзецца ў 16.00 па адрасе вул. Ажэшка, 22, аўд. 209.