Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Верасень 2017 22:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе турнір па тэнісе сярод супрацоўнікаў

Турнір пройдзе з 19 па 21 верасня на тэнісных кортах па адрасе вул. Захарава, 32.

Спаборніцтвы праводзяцца ў адзіночным разрадзе па дзеючых правілах Міжнароднай тэніснай федэрацыі. Жанчыны будуць спаборнічаць у адной групе, мужчыны - у трох групах у адпаведнасці з узростам: да 40 гадоў, 40+, 50+.

Папярэднія заяўкі на ўдзел неабходна падаць у спартыўны клуб ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе вул. Захарава, 32, каб. 15. Тэлефон для даведак: 75-34-50.