Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Верасень 2017 10:14

У ГрДУ імя Янкі Купалы дадзены старт новага навучальнага года (ДАБАЎЛЕНА ВІДЭА)

IMG 9216Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сабраліся на Урачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, каб падвесці вынікі работы і вызначыць планы на новы навучальны год.

Адкрываючы пасяджэнне, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль павіншаваў прысутных з Днём ведаў.

–Веды - гэта не проста словы, гэта тое, што мяняе, перш за ўсё, самога чалавека, змяняе свет, які яго акружае, - падкрэсліў рэктар. - Хачу пажадаць кожнаму з прысутных моцнага здароўя, аптымізму, зарада энергіі на цэлы год, каб можна было рэалізоўваць тыя стратэгічныя, лакальныя мэты, якія ставіць перад сабой універсітэт, тыя мэты, якія ставіць перад сабой кожны з нас і каб рэалізацыя гэтых мэтаў прыносіла задавальненне, прыводзіла да развіцця і самарэалізацыі.

Андрэй Дзмітрыевіч адзначыў, што 23-24 жніўня ў Мінску адбыўся  Вялікі Рэспубліканскі педсавет  з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе былі пазначаныя канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы да 2020 года і доўгатэрміновы (да 2030-га) перыяды. Рэктар падкрэсліў, што многія тэзісы, пазначаныя ў час Рэспубліканскага педсавета, ужо рэалізуюцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў адпаведнасці са Стратэгіяй развіцця ўніверсітэта, прынятай ў 2016 годзе.

Ва ўніверсітэце створана ўнікальная сістэма ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў, якая дазваляе забяспечыць запатрабаванасць адукацыйных паслуг універсітэта на аснове сістэмнага ўзаемадзеяння з прадпрыемствамі і органамі дзяржкіравання. Ёсць канкрэтныя вынікі ў рабоце абласнога адукацыйнага кластара і Інавацыйнага медыйнага кластара, створаных ў 2016 годзе.

Важным крокам у развіцці практыка-арыентаванага падыходу стала стварэнне інавацыйнай навукова-вытворчай інфраструктуры ўніверсітэта - навукова-тэхналагічнага парку, які дазволіць універсітэту рэалізоўваць навуковыя вынікі ў выглядзе канкрэтнай прадукцыі, стане пляцоўкай для старту новых ідэй - бізнес-інкубатарам і будзе служыць базай для практычнага навучання студэнтаў. Стварэнне тэхнапарку было старанна прадумана і атрымала рэальную падтрымку з боку Гродзенскага аблвыканкама і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступе Андрэй Кароль надаў значным пытанням у жыцці педагагічнага калектыву: сацыяльнай падтрымцы, забеспячэнню ўмоў працы, захаванню ўзроўню аўдыторнай нагрузкі, павелічэнню заработнай платы. Гэта, па словах рэктара, патрабуе пастаянных намаганняў з боку і кіраўніцтва і прафесарска-выкладчыцкага складу. Сярод найбольш актуальных задач рэктар пазначыў павелічэнне колькасці магістрантаў, прыцягненне замежных студэнтаў, пашырэнне спектру адукацыйных паслуг.

Падводзячы вынікі, Андрэй Дзмітрыевіч падкрэсліў, што ўніверсітэт валодае патэнцыялам для актыўнага нарошчвання фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, неабходных для рашэння задач, якія стаяць перад ім, а інавацыйны курс развіцця ўніверсітэта патрабуе бесперапыннага комплекснага развіцця кампетэнцый кожнага супрацоўніка.

Па традыцыі ў рамках Савета ўніверсітэта прайшло віншаванне супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якім у мінулым навучальным годзе была прысвоена вучоная ступень доктара або кандыдата навук, а таксама навуковых кіраўнікоў, якія падрыхтавалі маладых навукоўцаў і падтрымлівалі іх на ўсіх этапах напісання дысертацый. Увагі былі ўдастоены таксама маладыя выкладчыкі, якія ў гэтым годзе прыступілі да працы ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Віншаванні з Днём ведаў і словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніцтва і калектыву ўніверсітэта ад імя ўсіх тых, хто абараніўся ў мінулым навучальным годзе, накіравала дэкан факультэта псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук Ганна Ракіцкая, а ад маладых выкладчыкаў - выкладчык кафедры англійскай філалогіі Анастасія Зверава.

Музычныя нумары ў выкананні супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта сталі падарункам да свята. Па заканчэнні Савета ўніверсітэта яго ўдзельнікі маглі абмяняцца ўражаннямі і зрабіць фота на памяць.