Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 10 Верасень 2017 11:49

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў - 2018 на курсы па прадметах цэнтралізаванага тэсціравання і ўнутрывузаўскіх ўступных выпрабаванняў

Факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы прапануе 10 відаў курсаў па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і ўнутрывузаўскіх уступных іспытаў, 7 курсаў па падрыхтоўцы да этапаў Рэспубліканскай алімпіяды і тры віды курсаў па вывучэнні прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўні.

З поўным спісам курсаў, асаблівасцямі іх правядзення, датамі падачы заяў і коштам заняткаў можна азнаёміцца  па  спасылцы.

Адзначым, што абітурыенты, якія скончылі падрыхтоўчыя курсы, маюць пераважнае права на залічэнне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры роўнай колькасці балаў пасля асобаў, указаных у пункце № 27 Правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пры паступленні на ўсе формы атрымання адукацыі.

Больш поўную інфармацыю можна атрымаць на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі.

 

Кантакты

Адрас: г. Гродна, ул. Кастрычніцкая, 5, ауд. 106

Тэл.: 72-36-80, +375 (29) 267-96-73 (МТС)

e-mail: fdp@grsu.by

web: http://ctest.grsu.by