Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Верасень 2017 11:31

Студыя «Свет юных зорак» ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўляе набор дзяцей ад 6 да 12 гадоў

Студыя «Свет юных зорак» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Праграма заняткаў уключае навучанне асновам вакальна-харавога (эстрадны вакал), харэаграфічнага мастацтва і дэфіле. Навучанне платнае.

У студыі дзецям дапамогуць раскрыць творчы патэнцыял, пашырыць і паглыбіць веды і ўменні ў галіне мастацтва, навучыць выяўляць свае крэатыўныя здольнасці на сцэне, у коле сяброў, блізкіх і на школьных мерапрыемствах. Заняткі праводзяць вопытныя спецыялісты купалаўскага ўніверсітэта.

Набор будзе праходзіць 6 верасня ў 18.00 і 9 верасня ў 11.00 па адрасе: вул. Леніна 32, аўд. 1.

Кіраўнік студыі - начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ  Алена Стэльмах.

Даведкі па тэлефоне: 74-03-76, +375 (29) 869-06-05 (МТС).

 

 

6186 0