Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Верасень 2017 11:10

Урачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

1 верасня ў медыякомплексе па вул. Леніна, 32 у 14.00 адбудзецца ўрачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае пачатку навучальнага года і Дню Ведаў.

Рэктар Андрэй Кароль прадставіць вынікі працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за 2016/2017 навучальны год і задачы на новы навучальны перыяд.

На пасяджэнні адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне спартсменаў-пераможцаў, супрацоўнікаў, якія абаранілі доктарскую і кандыдацкія дысертацыі, і іх навуковых кіраўнікоў, а таксама маладых выкладчыкаў.