Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Верасень 2017 11:00

Урачыстае мерапрыемства ў ГрДУ імя Янкі Купалы, прысвечанае Дню ведаў

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 верасня адзначаць агульнаўніверсітэцкі Дзень ведаў.

Студэнты, навучэнцы каледжаў, якія ўваходзяць у структуру навучальнай установы, збяруцца на Плошчы універсітэцкага сцяга (вул. Ажэшкі, 22) .Перед купалаўцамі з прывітальным словам выступіць рэктар Андрэй Кароль і запрошаныя госці мерапрыемства.

Пачатак мерапрыемства ў 11.00.