Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 28 Жнівень 2017 15:32

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Жук (Якалцэвіч) заваявала «золата» на Сусветнай універсіядзе ў Тайбэі

6203 0Пра гэта стала вядома 26 жніўня. Студэнтка факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Жук прынесла ў скарбонку студэнцкай зборнай Беларусі трэці залаты медаль Сусветных гульняў па скачках з шастом.

Спартсменка справілася з пачатковай вышынёй 4 м 10 см. Затым з першай спробы заваявала планку ў 4 м 30 см і ўпэўнена адолела вышыню ў 4 м 40 см. У барацьбе за першае месца з саперніцай з Германіі Анікай Ралофф беларуска Ірына аказалася мацнейшай.

Нагадаем, буйныя сусветныя спаборніцтвы праходзяць у сталіцы Тайваня з 19 па 30 жніўня. Беларусь на міжнародным спартыўным форуме прадстаўляюць 34 атлеты з 13 беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі. Беларусы прымуць удзел у спаборніцтвах па 9 відах спорту: фехтаванні, цяжкай атлетыцы, таэквандо, плаванні, ролер спорце, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, у-шу, мастацкай гімнастыцы. Усяго за ўзнагароды ўніверсіяды змагаюцца звыш 7,6 тысячы атлетаў з 142 краін.