Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 17 Верасень 2017 10:00

Гроднааблвідэапракат запрашае студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы на прагляд дакументальнага фільма «Першадрук»

Фільм прысвечаны адной з самых яркіх асоб у гісторыі Беларусі - Францыску Скарыну і прымеркаваны да юбілею беларускага кнігадрукавання. Карціна не проста апавядае гледачу пра жыццёвы шлях беларускага першадрукара, але і адлюстроўвае сусветную значнасць яго дзейнасці. Стваральнікі фільма раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці, паказваючы, што яго ідэі і прынцыпы актуальныя і сёння. Карціна створана на беларускай мове рэжысёрам Ігарам чышчанай.

Паглядзець фільм можна з 1 верасня па 31 кастрычніка 2017 года ў наступных кінатэатрах Гродна: «Кастрычнік» (замова білетаў па тэл. 50-17-55, 50-17-63), «Космас» (тэл. 74-57-23) , «Чырвоная зорка» (тэл. 72-34-63).