Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 14 Ліпень 2017 12:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы ідзе прыём дакументаў на педагагічныя спецыяльнасці

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 12 - 14 ліпеня будзе праходзіць прыём дакументаў на педагагічныя спецыяльнасці дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, пры паступленнi на якiя залічэнне ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў.

Падаваць дакументы маюць права абітурыенты, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.