Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Ліпень 2017 11:55

Уступная кампанія ў магістратуру праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы

З 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіць ўступная кампанія ў магістратуру.

Падаць дакументы  можна ў прыёмную камісію, якая знаходзіцца ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 218а і працуе з 9.00 да 18.00 без перапынку на абед. Выхадныя - 2 ліпеня (нядзеля) і 3 ліпеня (панядзелак).

Магістра ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2017 годзе праводзіць набор на новыя спецыяльнасці:

-«Тэорыя і методыка навучання і выхавання (выяўленчае мастацтва і чарчэнне)»;

- «Інавацыі ў навучанні мовам як замежным (руская мова)";

- «Упраўленне лагістычнымі сістэмамі»;

- «Сучасныя метады і апаратура фізічных вымярэнняў».

Таксама аднаўляе набор па наступных спецыяльнасцях:

-«Тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка)»;

-«Тэорыя і методыка навучання і выхавання (інфарматыка)»;

- «Айчынная гісторыя»;

- «Сацыялогія»;

- «Паліталогія»;

- «Прававое рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці».

З поўным спісам спецыяльнасцяў можна азнаёміцца  па спасылцы. Навучанне ў магістратуры праходзіць на дзённай і завочнай формах.

Тэлефон для даведак: +375 (152) 73-19-78. Больш падрабязная інфармацыя аб прыёмнай кампаніі ў магістратуры купалаўскага ўніверсітэта на сайце http://abit.grsu.by/magistratura.html.