Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 28 Ліпень 2017 16:00

Дэлегацыя Сньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта наведала ГрДУ імя Янкі Купалы

5992 4Во время встречи  стороны обсудили  перспективы  двустороннего сотрудничества.

Вітаючы гасцей, прарэктар па вучэбнай рабоце купалаўскага ўніверсітэта Юрый Бялых адзначыў, што цяперашняя сустрэча стала працягам дыялогу аб узаемадзеянні дзвюх устаноў вышэйшай адукацыі, які быў пачаты яшчэ ў чэрвені падчас візіту дэлегацыі ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам універсітэта Андрэем Каралём ва ўніверсітэты Кітая.

У сваю чаргу начальнік па міжнародных сувязях Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта Хэ Фэн адзначыў, што ГрДУ імя Янкі Купалы імпануе як ўстанова вышэйшай адукацыі, якая мае шматгадовы вопыт падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. У сувязі з гэтым прадстаўнікі кітайскага ўніверсітэта адным з ключавых кірункаў узаемадзеяння назвалі падрыхтоўку спецыялістаў па кітайскай мове ў купалаўскім універсітэце. Акрамя таго, падчас сустрэчы бакі казалі аб усталяванні больш цесных акадэмічных кантактаў, а таксама магчымых напрамках сумеснай навуковай дзейнасці.