Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 24 Ліпень 2017 15:41

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці стала прызёрам чэмпіянату Беларусі па велаарыентаванні

5951 1Спаборніцтвы праходзілі 22-23 ліпеня паблізу вёсак Цна і Такаўшчына Мінскай вобласці і аб'ядналі больш за 60 удзельнікаў з усёй краіны.

 

Па выніках чэмпіянату каманда Гродзенскай вобласці стала другой. У яе складзе выступала студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віялета Чуйкова. Дзяўчына заняла другое месца на доўгай дыстанцыі ў 27 км, пераадолеўшы 13 кантрольных пунктаў, і другое месца на сярэдняй дыстанцыі ў 14 км, прайшоўшы 11 кантрольных пунктаў.