Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 01 Верасень 2017 15:34

Конкурс у рамках праграмы Erasmus + на 2017/2018 навучальны год у Свабодным даследчым універсітэце імя св. Марыі Ассунты (Палерма, Італія)

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў і магістрантаў юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта на навучанне ў Свабодным даследчым універсітэце імя св. Марыі Ассунты (Палерма, Італія).

Працягласць праграмы для студэнтаў і магістрантаў (даступна 2 мабільнасці) - 1 семестр. Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B1. Памер фінансавання - 850 еўра ў месяц.

Падача заявак ажыццяўляецца да 4 верасня 2017 года.

Спіс дакументаў для падачы заяўкі можна знайсці па спасылцы.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 216, тэл. 68-12-44).