Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 11 Жнівень 2017 14:16

Адукацыйныя інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін на міжнародным форуме ў Батумі (Грузія) прадставіла дацэнт кафедры рускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Зоя Сідаровіч

10.08.2017Форум быў прысвечаны геокультурнай прасторы, у прыватнасці, смарт-тэхналогіям у адукацыі і соцыуме. Мерапрыемства прайшло ў батумскім дзяржаўным універсітэце імя Шота Руставелі і сабрала удзельнікаў з больш чым 10 краін Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі.

Беларусь на форуме прадставіла дацэнт кафедры рускай філалогіі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Зоя Сідаровіч, якая распавяла калегам аб адукацыйных інавацыях ў выкладанні філалагічных дысцыплін. Акрамя гэтага, Зоя Зігмундаўна прыняла ўдзел у дыскусійных пляцоўках, на якіх абмеркавала інавацыйныя кірункі тэорыі і практыкі навучання, міжкультурныя і міграцыйныя праблемы адаптацыі, білінгвальную адукацыю і пераклад, смарт-тэхналогіі, філалагічныя і літаратурныя праблемы.

Арганізатары адзначаюць, што форум накіраваны на аб'яднанне лінгвістаў, метадыстаў, культуролагаў, літаратуразнаўцаў і педагогаў з розных краін для выяўлення і комплекснага аналізу актуальных праблем у гуманітарнай сферы дзейнасці нацыянальных соцыумаў, пошуку шляхоў павышэння эфектыўнасці міжнароднага супрацоўніцтва, культуры зносін у рэальным і віртуальным фарматах, інтэграцыі навуковага і педагагічнага патэнцыялу спецыялістаў на аснове стварэння інавацыйнага міжкультурнага адукацыйнага і навуковага асяроддзя.

Міжнародны форум стаў часткай праекта «Стварэнне віртуальнай адукацыйнай і навуковай прасторы інтэлектуальнай супольнасці», які праводзіцца ў рамках Міжнароднай каардынацыйнай Рады.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца  тут.