Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 08 Жнівень 2017 16:47

Упершыню ў гісторыі факультэта фізічнай культуры прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўключаны ў склад Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь

6052 7Імі сталі дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталій Маклакоў і аспірант, выкладчык-стажор кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык.

Адзначым, што Валянціна Навойчык ўзначаліла зборную Рэспублікі Беларусь (дзяўчыны U-18) для ўдзелу ў Чэмпіянаце Еўропы па баскетболе, які праходзіць у Ірландыі з 4 па 14 жніўня. Другім трэнерам гэтай жа каманды прызначаны старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Маклакоў.

Аспірант факультэта фізічнай культуры Андрэй Навойчык запрошаны ў прафесійную зборную краіны па выніках удалай гульні ў фінальных гульнях сезона 2016-2017 гг. Да гэтага Андрэй Андрэевіч гуляў за каманду вышэйшай лігі «Гродна-93», у рамках якой тройчы станавіўся ўладальнікам сярэбраных узнагарод Чэмпіянату і Кубка Рэспублікі Беларусь. Таксама з'яўляецца чэмпіёнам Рэспубліканскай універсіяды па баскетболе.