Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 01 Ліпень 2017 16:24

Турнір па тэнісе памяці акадэміка А.І. Яроцкага сярод работнікаў універсітэта адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Спаборніцтвы пройдуць 30-31 мая 2017 года на базе тэнісных кортаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Захарава, 32.

Удзел у традыцыйным турніры па тэнісе памяці акадэміка А.І. Яроцкага прымуць супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта. Спартсмены будуць змагацца ў тры узроставых групах: да 40 гадоў, 40+ і 50+.

Адзначым, што спаборніцтвы накіраваны на папулярызацыю тэніса сярод работнікаў ВНУ, фарміраванне здаровага ладу жыцця, прыцягненне работнікаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама на павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства.

Заяўкі прымаюцца ў спартыўным клубе па тэл .: 75-34-50.