Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 09 Чэрвень 2017 15:09

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі ўклад маладых вучоных у развіццё прававой навукі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

101010Навуковы форум праводзіўся Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і прысвечаны найбольш актуальным пытанням удасканалення нацыянальнага заканадаўства.

У яго рабоце прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, устаноў і арганізацый Беларусі, Расіі і Украіны. Запрошанымі гасцямі сталі супрацоўнікі міжраённай інспекцыі Федэральнай падатковай службы па Краснаярскім краі, Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі і Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Я. Мудрага.

З дакладамі перад аўдыторыяй экспертаў у сферы юрыспрудэнцыі выступілі аспіранты юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Так, Алёна Хрысцюк распавяла аб удасканаленні паняційнага апарату ў сферы кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, Аляксандра Габрыянчык звярнулася да пытання аб неабходнасці прызнання юрыдычных ведаў у якасці спецыяльных ведаў для мэт судаводства.

Прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта адзначылі навукова-практычную значнасць праведзенай канферэнцыі, падкрэсліўшы, што яна прайшла ў рэчышчы канструктыўнага дыялогу.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.