Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 09 Чэрвень 2017 15:07

Загадчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін узнагароджаны граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

5643 3У Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь адбылося ўшанаванне нацыянальнай зборнай Беларусі пасля паспяховага выступлення на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе самба. Нашы спартсмены заваявалі 19 медалёў, прычым «золата» належыць выпускніцы купалаўскага ўніверсітэта Таццяне Мацко (Токць).

Яе трэнерам ўжо на працягу многіх гадоў з'яўляецца загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін. На ўрачыстым ушанаванні трэнер і яго выхаванка былі ўзнагароджаны граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту і паспяховы выступ нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па самба на чэмпіянаце Еўропы.

Віншуючы спартсменаў, трэнераў, работнікаў федэрацыі і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь падзякаваў усім за напружаную працу, высокую самааддачу і добры вынік. Аляксандр Шамко адзначыў, што дзяржава ў першую чаргу ўкладвае сродкі ў развіццё і падтрымку алімпійскіх відаў спорту і знаходзіць магчымасці і для падтрымання тых відаў, у якіх беларускія спартсмены традыцыйна моцныя. Самба - у іх ліку.