Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 09 Чэрвень 2017 15:05

Шэсць творчых калектываў ГрДУ імя Янкі Купалы і каледжаў, якія ўваходзяць у структуру ўніверсітэта, пацвердзілі званне «народных»

5642 1Адпаведную пастанову выдала калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У дакуменце адзначаны высокі ўзровень выканання, добры творчы стан аматарскіх калектываў і адпаведнасць Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры.

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць званне «народны аматарскі калектыў» пацвердзілі шэсць творчых калектываў ГрДУ імя Янкі Купалы і каледжаў, якія ўваходзяць у структуру ўніверсітэта. Гэта народны ансамбль песні «Ясніца», народны аркестр народных інструментаў, народны камерны хор «Гародня» Гуманітарнага каледжа, народны хор «Вяснянка» Гуманітарнага каледжа, народнае аматарскае аб'яднанне - клуб славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» і народная мужчынская вакальная група Ваўкавыскага каледжа.