Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Май 2017 15:11

Прадстаўнікі факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы правялі тэматычныя творчыя майстэрні для жыхароў і гасцей Гродна

5429 5Сямейныя, школьныя, клінічныя псіхолагі, лекары-валеолагі, касметолагі, візажысты, цялесна-арыентаваныя практыкі, масажысты, арт-тэрапеўты і спецыялісты па дашкольнаму дзяцінству аб'ядналіся, каб правесці для жыхароў і гасцей Гродна 8 тэматычных творчых майстэрняў. Мадэратарам мерапрыемства выступіла старшы выкладчык кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Венско.

 

Для дарослых удзельнікаў мерапрыемства дацэнт кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Алена Касцючэнка правяла сустрэчу ў Клубе паспяховага бацькоўства і распавяла пра мадэлі сямейнага кансультавання і стратэгіях псіхалагічнай дапамогі ў эфектыўным вырашэнні цяжкасцяў у бацькоўска-дзіцячым узаемадзеянні.

На майстэрні клінічнага псіхолага, старшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Ганны Хамені бацькі атрымалі змястоўныя кансультацыі па пытаннях развіцця дзяцей на розных узроставых этапах. Шмат увагі было ўдзелена пытанням бацькоў па дыягностыцы і тэхналогіях медыка-псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Трэцяе напрамак работы мерапрыемствы ўзначаліла старшы выкладчык кафедры узроставай і педагагічнай псіхалогіі, медыятар Наталля Ларыёнава, якая прадставіла вопыт працы цэнтра «медыяцыі і права» па аказанні паслуг медыяцыі сем'ям, якія знаходзяцца ў крызісным стане.

– Акрамя гэтага, прайшлі два майстар-класы па школьнай псіхалагічнай службе ў працы з сям'ёй, творчая майстэрня па мандала-тэрапіі, па працы з метафарычнымі асацыятыўнымі картамі ў тэрапіі сямейных адносін, - падзялілася Вольга Венско. - Была праведзена цэлая серыя дашлюбных кансультацый па аднаўленчым падыходзе ў адносінах да ахвяр хатняга гвалту, арганізаваны майстэрні па цялесна-арыентаванай тэрапіі і фарміраванні стылю сучаснай жанчыны - мамы.

Для самых юных удзельнікаў мерапрыемства студэнты факультэта псіхалогіі купалаўскага ўніверсітэта правялі некалькі арт-заняткаў. Гэта «Партрэт каханай Мамы я гораду дару», дзе малыя малявалі крэйдамі на гарадской пляцоўцы сваіх маці і затым разам з мамамі фатаграфаваліся ля створаных «шэдэўраў». Для падлеткаў студэнты арганізавалі заняткі па жыццёвым і прафесійным самавызначэнні «Мой жыццёвы шлях» і «Таямніцы свету прафесій».

З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца  тут.