Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Май 2017 10:51

Зборная каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы па стральбе са штатнай зброі стала прызёрам чэмпіянату ваенных факультэтаў

5363 1З 16 па 17 мая на Гожскім навучальным палігоне прайшоў чэмпіянат ваенных факультэтаў у грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 зборных каманд ваенных факультэтаў Рэспублікі Беларусь.

 

У камандным першынстве каманда ваеннага факультэта купалаўскага ўніверсітэта заняла другое месца. У складзе зборнай выступалі начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых палкоўнік Андрэй Лушнеўский, дацэнт кафедры падпалкоўнік Уладзіслаў Гаўронік, старэйшыя выкладчыкі кафедры падпалкоўнік Аляксандр Строк і маёр Алег Драпей, начальнік батальёна курантаў маёр Дзяніс Чарняцоў і курсавы афіцэр батальёна курсантаў капітан Дзмітрый Карпук.

У асабістым першынстве маёр Алег Драпей заняў другое месца ў практычнай стральбе з пісталета Макарава, а капітан Дзмітрый Карпук стаў другім у практычнай стральбе з аўтамата Калашнікава.

Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні чэмпіянату прыняла ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы.

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца  тут.