Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Май 2017 14:03

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі ў якасці валанцёраў на міжнародным футбольным турніры Special Olympics

5341 0Міжнародны турнір па футболе Special Olympics, удзел у якім прымаюць людзі з асаблівасцямі развіцця інтэлекту, праходзіў у Гродне 15-19 мая.

 

На спаборніцтвы прыехалі каманды з 8 краін: Азербайджана, Беларусі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі. Паміж сабой спаборнічалі 10 мужчынскіх і 6 жаночых каманд, у складзе якіх маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў.

Для ўдзелу ў міжнародным турніры па футболе было прыцягнута больш за 30 валанцёраў. Студэнты філалагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займаліся суправаджэннем каманд і правядзеннем дадзенага мерапрыемства. Добразычлівая атмасфера падчас спаборніцтваў дазволіла валанцёрам пасябраваць з хлопцамі з розных краін і атрымаць вопыт працы ў падобных спаборніцтвах.