Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Май 2017 16:10

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі 14 медалёў на Рэспубліканскай універсіядзе - 2017 па лёгкай атлетыцы

5292 9Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы аб'яднала больш за 500 спартсменаў з 30 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь. Сярод удзельнікаў - каманда студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая ў агульнакамандным заліку заняла 5 месца.

Купалаўцы заваявалі 14 медалёў: 5 залатых, 5 сярэбраных і 4 бронзавых.

Студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Вікторыя Кушнір стала ўладальніцай залатога медаля ў бегу на 1500 м, а студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Ян Слома - у бегу на 800 м.

Спаборніцтвы па кіданні молата з вынікам 76,86 м выйграў студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Павел Барэйша, спаборніцтвы па скачках у даўжыню - студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Юрый Ярэміч. А студэнт 3 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Уладзіслаў Чамармазовіч атрымаў перамогу ў скачках з шастом з вынікам 5,10 м.

Студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандр Казлоўскі стаў срэбным прызёрам спаборніцтваў па кіданні кап'я. Студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Янчэўскі заняў 2 месца ў скачках з шастом.

Жаночая эстафетная каманда нашага ўніверсітэта ў бегу на 4х400 м стала другой. У складзе каманды выступілі студэнткі факультэта фізічнай культуры Таццяна Каваленя, Аляксандра Хільмановіч, Анастасія Багданчук і Вікторыя Кушнір.

Мужчынскі квартэт купалаўскага ўніверсітэта ў бегу на 4х400 м таксама стаў сярэбраным прызёрам спаборніцтваў. Гонар універсітэта абаранялі студэнты факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Янчэўскі, Максім Андралойць, Сяргей Пустабаеў і Ян Слома. А мужчынская зборная ў складзе Віталія Жука, Уладзіслава Чамармазовіча, Уладзіслава Янчэўскага і Юрыя Ярэміча заняла 2 месца ў бегу 4х100 м.

У кіданні молата студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Вольга Глушнева стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Ва ўпартай барацьбе 3 месца ў спаборніцтвах па бегу 110 м з бар'ерамі заняў студэнт факультэта фізічнай культуры Максім Андралойць. У скачках з шастом "бронзу" заваявала студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Аляксандра Свістун. У кіданні дыска 3 месца сярод дзяўчат заняла студэнтка 2 курса Анастасія Ляхоўская, кінуўшы снарад на 37, 56 м.
Каманду ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлялі трэнеры - старэйшыя выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і Алена Стасюкевіч.