Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Май 2017 15:22

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі ролю мужчыны ў жыцці сучаснага грамадства

5221 1Заключнае у гэтым навучальным годзе пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» адбылося 11 мая. На сустрэчы ўдзельнікі - студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта - разважалі пра ролю мужчыны ў жыцці сучаснага грамадства.

 

Асноўным дакладчыкам выступіў намеснік дэкана па навуцы факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Яўгеній Аўчыннікаў. Садакладчыкам стала аспірантка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Ксенія Гіль.

У ходзе дыскусіі ўдзельнікі разгледзелі пытанні фемінізацыі мужчын і маскулінізацыі жанчын у сучасным грамадстве, праблемы мужчынскіх і жаночых прафесій, вылучылі галоўныя якасці сучасных мужчын і стварылі іх эталонны вобраз.

– Адной з значных тэм для абмеркавання стала пытанне пра ролю мужчыны ў выхаванні падрастаючага пакалення, пра неабходнасць павелічэння колькасці прадстаўнікоў моцнага полу ў сістэме адукацыі на ўсіх узроўнях яе функцыянавання, - распавяла кіраўнік клуба, дацэнт кафедры філасофіі Сняжана Семярнік. - Пры адказе на пытанне, якія адносіны пераважна выбудоўваюць паміж сабой сучасныя мужчыны і жанчыны, былі названыя такія формы ўзаемадзеяння як канкурэнцыя і супрацоўніцтва.

Адзначым, што кафедра філасофіі педагагічнага факультэта плануе працягнуць у наступным навучальным годзе практыку правядзення сустрэч у рамках агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне». Тэлефон для кантактаў: 75-50-42.