Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Май 2017 15:12

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на спектакль студыі «Канферанс»

У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Леніна, 32  17 мая адбудзецца спектакль «Пацешныя прыгоды» студыі «Канферанс».

Студэнты прадставяць увазе гледачоў камедыйныя апавяданні Міхася Зошчанкі і Антона Чэхава. Пастаўленая класіка не пакіне абыякавымі гледачоў абсалютна любога ўзросту: у спектаклі злучаны маладосць, азарт, энергія і векавая класіка.

Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: +375 (33) 34-99-323 (МТС), 74-03-76 (аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ, вул. Леніна, 32, каб. 1).

 

5234 0