Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Май 2017 11:12

Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва з універсітэтамі Польшчы

20170503 121256Супрацоўнік Вышэйшай Школы Прадпрымальніцтва і Упраўлення г. Люблін Ёзэф Земчонак наведаў купалаўскі ўніверсітэт. У рамках візіту госць сустрэўся з прарэктарам па вучэбнай рабоце Юрыем Белых, дэканам факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандрам Скаскевічам і загадчыкам кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзімам Хартоўскі.

На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Варшавы, у прыватнасці, з універсітэтам Лазарскага і Грамадскай акадэміяй навук. Было прынята рашэнне аб развіцці такіх кірункаў узаемадзеяння, як сумесная падрыхтоўка спецыялістаў I ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)» і II ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Кіраванне лагістычнымі сістэмамі». Таксама прадстаўнікі двух універсітэтаў дамовіліся пашыраць абмен студэнтамі і выкладчыкамі і арганізоўваць выязныя практыкі.

З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна азнаёміцца  тут.