Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Май 2017 10:57

Студент факультета инновационных технологий машиностроения ГрГУ имени Янки Купалы Евгений Путреша в составе сборной команды в чемпионате Гродненской области по туристическо-прикладному многоборью стал первым

IsruExyDWzIТаксама купалавец ў асабістым заліку заваяваў трэцяе месца на спаборніцтвах, якія на працягу трох дзён праходзілі ў Гродне.

 

За права называцца лепшымі змагаліся 17 каманд, у тым ліку і каманда, у складзе якой выступіў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеній Путрэша.

У жорсткай барацьбе ўдзельнікам неабходна было прадэманстраваць свае навыкі ў пераадоленні ўздыму на вышыню 8 метраў, навясной пераправы над вадой, спуску па стромкім 12-метроваму схіле з каманднай страхоўкай, вязанні вузлоў.

–Мора эмоцый, згуртаванасць каманды, прафесіяналізм і, вядома, воля да перамогі прынеслі жаданую перамогу нашай камандзе, - падзяліўся Яўгеній. - Прыемным завяршэннем чэмпіянату стала цырымонія ўзнагароджання, дзе нам ўручылі кубак, медалі, ганаровыя граматы і грашовыя прызы.

Адзначым, што Яўгеній захапляецца турыстычным мнагабор'ем яшчэ са школы, мае першы дарослы разрад па турызме і вялікі досвед удзелу ў падобных спаборніцтвах.

З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна азнаёміцца   тут.