Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Май 2017 10:07

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся цыкл семінараў па эўрыстычным навучанні

5188 6Семінары праходзілі ў рамках вочна-дыстанцыйнага аргдзейнаснага курса  «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава».

 

Першы семінар быў прысвечаны распрацоўцы адкрытага (эўрыстычнага) задання. Падчас другога ўдзельнікі прыступілі да стварэння занятка эўрыстычнага тыпу. Завяршальны трэці семінар адбыўся 11 мая. Выкладчыкі, педагогі школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў, а таксама студэнты пазнаёміліся з тым, як спраектаваць і правесці эўрыстычны інтэрнэт-занятак.

Аўтар і вядучы семінара, доктар педагагічных навук, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль пачаў семінар з аналізу рэфлексій удзельнікаў папярэдняй сустрэчы, адзначыў пытанні, якія ў сваіх водгуках пазначылі выкладчыкі і педагогі, і прапанаваў варыянты іх рашэння.

Андрэй Дзмітрыевіч распавёў пра тое, як можна арганізоўваць дыстанцыйныя заняткі, прадставіў формы дыстанцыйнага навучання, казаў пра змест кожнай з прадстаўленых формаў дыстанцыйнага навучання, структуры, адміністраванні і асаблівасцях правядзення дыстанцыйных заняткаў, тэлекамунікацыі педагогаў і вучняў, іх рэфлексія пасля праведзеных заняткаў, крытэрах ацэньвання адукацыйнага прадукту. Асабліва звярнуў увагу на перавагі і недахопы інтэрнэт-заняткаў.

Падчас семінара ўдзельнікі папрысутнічалі на адкрытым эўрыстычным інтэрнэт-занятку, падчас якога навучэнцы ліцэя № 1 г. Гродна і студэнты 3 курса педагагічнага факультэта абмяркоўвалі шляхі павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве.

Пасля ўдзельнікі семінара прыступілі да працы ў групах і распрацоўцы эўрыстычных інтэрнэт-заняткаў па вучэбных прадметах. У завяршэнне мадэратары груп выступілі з ацэнкай выніковасці дзейнасці груп і прадэманстравалі распрацоўкі эўрыстычных інтэрнэт-заняткаў.

Цяпер ўдзельнікам трэба будзе дыстанцыйны этап работы, у час якога яны ўнясуць карэктывы ў свае распрацоўкі, падрыхтуюць іх канчатковы варыянт, правядуць рэфлексіўнай асэнсаванне і вызначаць для сябе асноўныя вынікі семінара. Аўтар і вядучы семінара Андрэй Кароль прапанаваў кожнаму з удзельнікаў правесці распрацаваны занятак, прааналізаваць яго вынікі і падрыхтаваць артыкул пра ўкараненне інавацый у адукацыйны працэс.

Па выніках працы аргдзейнасных семінараў будуць апублікаваны матэрыялы і распрацоўкі удзельнікаў з аналізам аўтара і вядучага курса  «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава», доктара педагагічных навук Андрэя Караля.