Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Май 2017 09:07

Гарадскі тэарэтыка-метадалагічны семінар «Актуальныя праблемы сацыягуманітарных ведаў» адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

5152 4У працы сустрэчы прынялі ўдзел доктар філасофскіх навук, прафесар школы філасофіі факультэта гуманітарных навук НДУ «Вышэйшая школа эканомікі», галоўны рэдактар часопіса «Пытанні філасофіі» Барыс Пружынін і доктар філасофскіх навук, прафесар кафедры філасофіі МПГУ Таццяна Шчадрына, а таксама рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Кароль, прарэктары, прадстаўнікі факультэтаў універсітэта, аспіранты і студэнты.

Выступаючы перад прысутнымі, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар педагагічных навук Андрэй Кароль казаў пра «маўчанне» не толькі як пра філасофскую праблему, але і як пра методыку навучання. Пасля адказаў на пытанні аўдыторыі, якія тычыліся ўкаранення так званай метадалогіі маўчання ў адукацыйным працэсе, недахопах і перавагах гэтага метаду ў навучанні.

Загадчык кафедры філасофіі педагагічнага факультэта, прафесар Чэслаў Кірвель падкрэсліў, што семінар стаў цэнтрам метадалогіі пошукаў у сацыягуманітарнай вобласці і гуртуе вакол сябе прадстаўнікоў розных сфер навукі.

Запрошаныя на семінар госці - галоўны рэдактар вядомага не толькі на постсавецкай прасторы часопіса «Пытанні філасофіі» Барыс Пружынін і рэдактар Таццяна Шчадрына распавялі пра гісторыю і сучасныя выданні.

– Гэты год для часопіса «Пытанні філасофіі» з'яўляецца знакавым і юбілейным: выданне адзначае сваё 70-годдзе. У 1947 году выйшаў яго першы нумар, - распавёў Барыс Пружынін, які апошнія 10 гадоў займае пасаду галоўнага рэдактара выдання, працягвае традыцыі сваіх папярэднікаў і традыцыі філасофіі рэфлексіі пра свет і ўсведамленне сябе ў гэтым свеце.

– «Пытанні філасофіі» з'яўляецца акадэмічным навуковым выданнем, цэнтральным філасофскім часопісам у Расіі. У склад рэдакцыйнай калегіі выдання ўваходзяць прадстаўнікі не толькі Расіі, але і Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Украіны, Казахстана і многіх іншых краін СНД, - дадаў Барыс Ісаевіч. - Мы публікуем артыкулы, прысвечаныя розным напрамкам філасофскай думкі. Да ўсіх аўтараў прад'яўляем некалькі важных патрабаванняў - гэта прафесіяналізм, кампетэнтнасць, веданне ўзнімаемых ў артыкуле праблем. Кожны артыкул павінен быць сучасным, актуальным, арыгінальным.

У межах сустрэчы выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта задавалі гасцям пытанні аб супрацоўніцтве з часопісам, а таксама аб магчымасцях апублікавання ў ім аўтарскіх артыкулаў.