XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы экалогіі - 2017» пройдзе 4-6 кастрычніка 2017 года на базе факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Да ўдзелу ў навуковым форуме запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэтаў, а таксама навуковыя работнікі.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана па сямі напрамках:
- «Устойлівае выкарыстанне і ахова расліннага свету»;
- «Устойлівае выкарыстанне і ахова жывёльнага свету»;
- «Экалагічная біяхімія, фізіялогія і медыцына»;
- «Маніторынг забруджвання атмасферы і кіраванне прыродаахоўнай дзейнасцю»;
- «Рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў і ачыстка сцёкавых вод»;
- «Рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў і рэкультывацыі парушаных зямель»;
- «Экалагічная адукацыя і асвета ў інтарэсах устойлівага развіцця».
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 мая 2017 года. Для гэтага неабходна запоўніць рэгістрацыйную форуму на сайце http://conf.grsu.by/ape2017/ru/registratsiva, прымацаваць да яе электронны варыянт навуковага артыкула і копію квітанцыі аб аплаце.
Арганізатарамі навуковага форуму выступаюць ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, Універсітэт у Беластоку, Лодзенскі ўніверсітэт і Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт.
З падрабязнасцямі ўдзелу ў канферэнцыі можна азнаёміцца у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230012, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, зав. Даватара 3/1, каб. 129а
Тэл.: 8 (0152) 48-50-01, +375 (29) 284-17-83 (Вольга Траццякова)
E-mail: ape2017@grsu.by
Web: http://fbe.grsu.by