Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Май 2017 10:55

Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў «Інжынернае і эканамічнае забеспячэнне дзейнасці транспарту і машынабудавання»

Канферэнцыя маладых вучоных пройдзе 25-26 мая 2017 года на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Праца навуковага форуму будзе арганізавана па наступных напрамках:

-  «Інжынернае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці »;

-  «Інжынернае забеспячэнне транспартнай дзейнасці»;

-  «Праблемы лагістыкі на транспарце і ў машынабудаванні »;

-  «Пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для транспартнай галіны і машынабудавання».

Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, руская, англійская.

Кантакты

Адрас: 230023, Беларусь, г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22

Тел./факс: +375 (152) 48-44-12

E-mail: fitm.conference@gmail.com

Старшыня аргкамітэта - дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Скаскевіч

Адказны сакратар аргкамітэта - дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Яўгенія Эйсымонт (тэл.: +375 (152) 60-30-67)