Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Май 2017 10:36

X Міжнародны навуковы онлайн-семінар студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Сучасныя праблемы фінансавага права" пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна c Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Варонежскім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам у Беластоку 17 мая 2017 года праводзіць X Міжнародны навуковы семінар студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з прымяненнем сістэмы відэаканферэнцсувязі "Сучасныя праблемы фінансавага права".

У межах сустрэчы плануецца абмеркаванне прававога замацавання і праблем рэалізацыі фінансавага кантролю, павышэнне рэалістычнасці бюджэту і яго фарміраванне ў прававым механізме забеспячэння эфектыўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы і праблемы забеспячэння гарманізацыі падатковага заканадаўства ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Пачатак у 11.00.

Больш падрабязна аб семінары можна даведацца  у дадатку.

Кантакты

Тэл./факс: 8 (0152) 43-06-40

E-mail: kaf_mezhprav@grsu.by