Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 13 Май 2017 10:14

Супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у гарадскім суботніку

13 мая 2017 года ў Гродне пройдзе гарадскі суботнік, у якім прымуць удзел супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У рамках суботніка плануецца добраўпарадкаваць і прывесці  ў  належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі воінскіх пахаванняў, зон адпачынку, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона.