Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Май 2017 09:52

Заключнае у бягучым навучальным годзе пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

11 мая у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца заключнае ў бягучым навучальным годзе пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне».

Тэма маючай адбыцца дыскусіі - «Роля мужчыны ў жыцці сучаснага грамадства». Дакладчыкам выступіць дацэнт кафедры лагістыкі і метадаў кіравання факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Яўгеній Аўчыннікаў. Садакладчык - студэнт 5 курса факультэта псіхалогіі Нікіта Масько, які прадставіць даклад «Псіхалагічныя прычыны фемінізацыі мужчын у сучасным свеце».

Пачатак сустрэчы ў 18. 00 па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22, аўд. 209.

Кіраўнік клуба - намеснік дэкана педагагічнага факультэта па навуцы, дацэнт кафедры філасофіі Сняжана Семярнік.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя!