Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Чэрвень 2017 11:23

Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва аб'яўляе новы этап конкурсу праектных заявак у рамках Праграмы Know-how Exchange Programme (KEP)

Know-how Exchange Programme (KEP) - гэта праграма абмену ноу-хау Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, якая фінансуецца Фондам ЦЕІ ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця і італьянскім урадам.

Программа направлена на поддержку трансфера опыта и знаний в рамках региона ЦЕИ от стран Европейского союза к неевропейским странам. Общая цель конкурса – способствовать развитию региона Центрально-Европейской инициативы, укреплять социальную сплоченность и сотрудничество.

Заяўнікамі ў дадзеным конкурсе могуць выступаць еўрапейскія краіны-ўдзельніцы ЦЕІ: Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Венгрыя, Італія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія. Бенефіцыярамі (атрымальнікамі сродкаў - заўв.) з'яўляюцца арганізацыі, зарэгістраваныя ў Цэнтральна-Еўрапейскай ніцыятыве і якія не ўваходзяць у ЕС. Гэта Албанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Сербія, Украіна.

Рэалізацыя праектаў, як мяркуецца, стартуе пасля 1 студзеня 2018 года.

Праектныя прапановы павінны адпавядаць, па меншай меры, аднаму з прыярытэтных напрамкаў праграмы:

- «Еўрапейская інтэграцыя, умацаванне патэнцыялу і рынкавая эканоміка»;

- «Інфраструктурнае планаванне і развіццё»;

- «Сельская гаспадарка, энергетыка i навакольнае асяроддзе».

Праектныя прапановы павінны ўяўляць сабой адпаведныя віды дзейнасці, накіраваныя на эфектыўную перадачу ведаў і ўменняў (know-how), якія маглі б быць ажыццёўлены ў выглядзе падрыхтоўкі без адрыву ад працы (або падрыхтоўка на працоўным месцы), семінараў, камандзіравання персаналу, навучальных тураў, дапамогі пры падрыхтоўцы стратэгічных дакументаў (планы развіцця, рэформы, стратэгічныя даследаванні і г.д.), перадачы тэхналогій, тэхнічнай дапамогі.

Працягласць праектаў не павінна перавышаць 24 месяца. Сума гранта (да 40 000 еўра) з'яўляецца суфінансаваннем праекта і не можа перавышаць 50% агульнага бюджэту праекта.

Дэдлайн падачы праектных заявак - 29 чэрвеня 2017 года.

Заявачны форма i iншыя неабходныя дакументы павінны быць аформленыя і адпраўленыя згодна з патрабаваннямі праграмы.

Больш падрабязная інфармацыя, спасылкі на кіраўніцтва і аплікацыйныя формы 2017 даступны  па спасылцы.