Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Май 2017 09:18

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на Агульнарасійскай практычнай канферэнцыі «Эфектыўная прэс-служба - 2017»

0172Навуковы форум праходзіў на працягу двух дзён у Маскоўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя І.М. Сечанава.

 

Студэнтам 1 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Уладзіміру Гангала і Дзмітрыю Сухоцкаму ўнікальную магчымасць прыняць удзел у гэтай буйной канферэнцыі падала кампанія IPR Belarus, ад якой хлопцы атрымалі прыз на X Міжнародным адкрытым студэнцкім камунікацыйным форуме «PR-кветка- 2017» у сакавіку ў Мінску. Нагадаем, што праекту купалаўцаў было прысуджана трэцяе месца і дыплом «За арыгінальнасць ідэі PR-праекта і ўвасабленне яго ў жыццё».

– Праграма канферэнцыі ўключала выступленні спікераў на розныя тэмы ў галіне PR і рэкламы, рашэнне задач у групах і індывідуальна ў рамках удасканалення навыкаў самапрэзентацыі, павелічэння круга бізнес-парнетраў, - распавялі студэнты. - Мы выступалі ў першы дзень канферэнцыі, дзе асноўны акцэнт быў зроблены на непасрэдна public relations.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі якасную інфармацыю па сваёй спецыяльнасці, выпрацавалі шмат ідэй для праектаў PR-стартап, якія змогуць рэалізаваць ужо ў гэтым годзе, а таксама завялі карысныя знаёмствы, што з'яўляецца немалаважнай для будучых маладых спецыялістаў.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца  тут.