Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Май 2017 15:08

Міжнародны конкурс навуковага слэму «Falling walls» у рамках праграмы DAAD

Абвешчаны Міжнародны конкурс навуковага слэму «Falling walls» у рамках праграмы DAAD для магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Мерапрыемства прадугледжвае прэзентацыю навуковых праектаў маладымі навукоўцамі.

Асноўны этап конкурсу ў Беларусі адбудзецца ў Мінску ў чэрвені 2017 года. Пераможца гэтага этапу прыме ўдзел у фінале конкурсу ў Берліне ў лістападзе 2017 года.

Прэзентацыі могуць быць на рускай мове для этапу конкурсу ў Мінску, у Берліне - на англійскай мове.  

Па дадатковую інфармацыю звяртацца да лектара DAAD Максіміліяна Дэнера: кафедра рамана-германскай філалогіі, вул. Э. Ажэшка, 22, ауд. 313, e-mail: daad.grodno@yandex.by.

З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца  у дадатку  або па спасылцы.