Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 29 Красавік 2017 14:50

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы занялі прызавыя месцы на гарадскім фолк-конкурсе «Гарадзенская беларусачка»

5004 0Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўлялі студэнткі філалагічнага факультэта Ганна Шаматовіч і Аляксандра Радковіч. Дзяўчаты занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Два месяцы дзяўчыны наведвалі заняткі, ўдасканальвалі сваю беларускую мову, знаёміліся з нацыянальнай культурай і традыцыямі, удзельнічалі ў фотасесіях. Напярэдадні фіналу спаборніцтва нашы студэнткі паспаборнічалі не ў выпечцы караваяў, як гэта было раней, а ў падрыхтоўцы нацыянальных беларускіх страў і напояў.

28 красавіка на сцэне Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры адбылася яркае шоу, галоўным нумарам якога стаў харэаграфічны нумар з элементамі чарлідынгу. Яго пастаноўкай займалася майстар спорту, трэнер і капітан групы падтрымкі «Айсберг» Наталля Вялічка. Таксама дзяўчаты прайшліся па подыўме ў гістарычных касцюмах і калекцыі адзення, якая злучае сучасныя тэндэнцыі ў вопратцы і нацыянальныя ўзоры.

Нагадаем, што гарадскі фолк-конкурс «Гарадзенская беларусачка» пасля перапынку вырашылі зноў праводзіць тры гады таму падчас акцыі «Гродна - культурная сталіца Беларусі». Конкурс накіраваны на адраджэнне беларускіх нацыянальных традыцый, папулярызацыю беларускай мовы і народнай творчасці, а таксама на прыцягненне ўвагі моладзі да спадчыны беларускай культуры. За амаль дваццацігадовую гісторыю конкурс прайшоў шлях ад лакальнага фальклорнага мерапрыемствы да цяперашняга шоу. Яго арганізатары - Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры і тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс».