Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 29 Красавік 2017 14:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі самых вясёлых і знаходлівых

5006 1Традыцыйная гульня КВЗ на Кубак рэктара адбылася 28 красавіка 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

На працягу двзюх гадзін гледачоў і суддзяў забаўлялі пяць факультэцкіх і зборная каманда вясёлых, энергічных і безжурботных купалаўцаў.

Ацэньвала выступленні рабят журы, у склад якога ўвайшлі кіраўнік тэатра гумару «Канкан» і выпускнік нашай ВНУ Вячаслаў Сяліцкі, старшыня прафкама студэнтаў Яўгеній Міхаловіч, старшыня мастацкага студэнцкага савета Ксенія Кіслая, старшыня ПСО «Белая Русь» Аляксей Апановіч і намеснік сакратара ПА/РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Бялеўсі. Узначаліла судзейскую камісію начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ Алена Стэльмах.

Падтрымаць свае любімыя каманды прыйшлі дэканы, выкладчыкі і студэнты ўсіх факультэтаў купалаўскага ўніверсітэта.

У першым конкурсе «Прывітанне» ўдзельнікі ў жартоўнай форме прадстаўлялі свае каманды і паказвалі пацешныя сцэнкі з студэнцкага жыцця. Падчас размінкі купалаўцы крэатыўна адказвалі на каверзныя пытанні журы і гледачоў. У трэцім конкурсе «Фрыстайл» у свабоднай гумарыстычнай форме распавядалі аб хвалюючых іх праблемах.

Перад тым, як уручыць узнагароду пераможцу, начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРзМ Алена Стэльмах падзякавала камандам за ўдзел і пажадала ім заставацца такімі ж актыўнымі і энергічнымі, рухацца толькі наперад насустрач поспеху.

Па адзінагалосным рашэнні журы, Кубак рэктара гульні КВЗ застаўся «дома» ў ранейшых уладальнікаў - каманды юрыдычнага факультэта «Гумар Lex». Як адзначылі члены судзейскай камісіі, каманда бліскуча пацвердзіла леташні поспех. Другое месца ў каманды студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання, а трэцяе ў пастаянных удзельнікаў - зборнай універсітэта «Monkey of the Yankee».

Усе каманды ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельніка і прызамі ад прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і партнёраў турніру.