Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 29 Красавік 2017 14:42

Лепшыя праграмісты Беларусі, Расіі, Польшчы і Узбекістана сабраліся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

5012 6XIII Міжнародны адкрыты камандны чэмпіянат па праграміраванні праходзіць 29 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У гэтым годзе змагацца за перамогу прыехалі 16 каманд універсітэтаў Беларусі, Расіі, Польшчы і Узбекістана, а таксама дзве каманды школьнікаў Гродзеншчыны.

- Каманды Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута і Федэральнага дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт» МІСІС» (Расія) прыязджаюць да нас ужо ў шосты раз, каманды з Ташкенцкага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій імя Мухамада ал-Харазмій, і з Варшаўскага ўніверсітэта - упершыню, - адзначыў арганізатар чэмпіянату, старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм факультэта эканомікі і кіравання Юрый Сцёпін. - Пастаяннымі ўдзельнікамі спаборніцтваў з'яўляюцца школьнікі Гродзенскага рэгіёну, каманды студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, БДУ і БДУІР.

Спаборніцтвы праводзяцца ў фармаце штогадовай міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ACM. Кожнай камандзе будзе выдзелены адзін камп'ютар. На працягу 5 гадзін камандам трэба будзе вырашыць максімальную колькасць прапанаваных задач (а іх 13): напісаць праграму, пасля чаго адправіць яе на сервер тэстуючай сістэмы, дзе яна павінна прайсці праверку на фіксаваным наборы тэстаў. Рашэнне лічыцца карэктным пры ўмове, калі праграма паспяхова прайшла ўсе тэсты. Варта адзначыць, што тэксты заданняў выдаюцца ўдзельнікам на англійскай мове. Аўтарамі заданняў з'яўляюцца Юрый Сцёпін, студэнты і аспіранты ўніверсітэта.

Дыплом I ступені на чэмпіянаце заваявалі дзве каманды. Гэта прадстаўнікі БДУІР («Belarusian SUIR 2»): Андрэй Собаль, Андрэй Воўчак і Аляксей Вістяж. Таксама сярод пераможцаў каманда «Amethysts», у складзе якой студэнты МФТІ: Аляксандр Праскурын, Андрэй Папоўкін і Яўгеній Бялых.

Дыплом II ступені дастаўся камандзе БДУ «Belarusian SU», якую прадстаўлялі Іван Лук'янаў, Дзяніс Кім, Валянцін Віцязь, і камандзе МФТІ «MMS» у складзе Сцяпана Калініна, Міхаіла Масягіна і Міхаіла Макарава.

Уладальнікамі дыпломаў III ступені сталі студэнты Варшаўскага ўніверсітэта Павел Сеньчанка, Уладзіслаў Собаль і Расціслаў Матусевіч, удзельнікі зборнай каманды школ Гродзенскай вобласці "SCH_GrodnoRegion» Ілья Клімко, Васіль Сячко і Дар'я Несцяровіч, а таксама студэнты з БДУ Канстанцін Вільчэўский, Іван Сачкоўскі і Дзмітрый Здановіч.

Дадзены турнір з'яўляецца падрыхтоўкай удзельнікаў да Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграміраванні ACM/ICPC, якая ў гэтым годзе пройдзе ў штаце Паўднёвая Дакота (ЗША). Вядома, што Беларусь на буйным спаборніцтве праграмістаў прадставіць каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.