Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Красавік 2017 11:40

Семінар «Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу?» gройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У чацвер, 27 красавіка 2017 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца другі семінар вочна-дыстанцыйнага аргдзейнаснага курса   «Методыка навучання праз адкрыццё: як навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава».

У гэты раз удзельнікі даведаюцца і абмяркуюць, як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу. Па традыцыі на семінар запрошаны выкладчыкі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, настаўнікі школ, гімназій і ліцэяў, магістранты ўніверсітэтаў.

Вынікам курсу стануць пазаняткавыя эўрыстычныя распрацоўкі (напрыклад, камплекты адкрытых заданняў, сцэнары вочных і дыстанцыйных заняткаў эўрыстычнага тыпу па прадмеце), арыентаваныя на творчую самарэалізацыю навучэнца і развіццё эўрыстычных якасцяў яго асобы (кагнітыўных, крэатыўных, арганізацыйна-дзейнасных).

Пачатак у 11.40 па адрасе: вул. Э. Ажэшка, 22, аўд. 218 (адукацыйны медыякомплекс). Для ўдзелу ў ім неабходна запоўніць   электронную рэгістрацыйную форму.

Даведка

Тэхналогія эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу -  адкрываючае навучанне, навучанне праз адкрыццё. Вучань стварае спачатку свой адукацыйны прадукт, выконваючы адкрытае заданне, на якое не існуе загадзя вядомага адказу. Толькі потым «сваё» супастаўляецца з «чужым» - культурна-гістарычным аналагам - назапашанымі чалавецтвам ведамі ў рамках тэмы па вучэбных дысцыплінах.

Адкрытае (Эўрыстычнае) заданне - найважнейшы кампанент зместу эўрыстычнага навучання - «адкрыта» для любога вучня, г.зн. не мае адназначных «правільных» адказаў. У адкрытасці задання закладзена магчымасць для вучня здзяйсняць уласныя адкрыцці. Атрымоўваны вучнем вынік заўсёды ўнікальны і адлюстроўвае ступень яго індывідуальнага творчага самавыяўлення, а не чаканы «правільны» адказ.