Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Красавік 2017 10:46

ФОТАФАКТ: у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла трансляцыя штогадовага Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу

4934 2У холе 2 паверха галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Э. Ажэшкі, 22 паслухаць штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу сабраліся супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты.

Выступленне кіраўніка дзяржавы адбылося ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. На мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, сродкаў масавай інфармацыі, вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Сярод удзельнікаў - рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Кароль.

Больш падрабязна азнаёміцца ​​з тэкстам Паслання можна  на сайце інфармацыйнага агенцтва БелТА.