Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Красавік 2017 10:39

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы абраны дэлегатам на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю РГА «Белая Русь», загадчык кафедры журналістыкі - у Савет Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна грамадскага аб'яднання

4930 4Справаздачна-выбарная канферэнцыя Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прайшла 19 красавіка.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на мерапрыемстве прадставілі загадчык кафедры журналістыкі Тамара Піваварчык, старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Святлана Мардзечка, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Алена Корнева, намеснік галоўнага бухгалтара - начальнік аддзела «Бухгалтэрыя НДЧ» Ала Пугач, намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела Таццяна Бондарава, сацыяльны педагог аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРсМ Валянціна Есіна і намеснік дырэктара Тэхналагічнага каледжа купалаўскага ўніверсітэта па выхаваўчай працы Святлана Завадская на чале з намеснікам старшыні Савета першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь" універсітэта, прарэктарам па выхаваўчай працы Васіліем Сянько. Таксама ў канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты-купалаўцы на чале са старшынёй студэнцкай першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь", студэнтам 2 курсу юрыдычнага факультэта Аляксеем Апановічам.

Перад удзельнікамі з дакладам выступіў старшыня Савета Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна РГА «Белая Русь». Васілій Міхно адзначыў, што найважнейшай задачай аб'яднання з'яўляецца актыўны ўдзел яго арганізацыйных структур і ўсіх членаў у грамадска-палітычным жыцці, кансалідацыя насельніцтва і падтрымка органаў улады ў інтарэсах развіцця Ленінскага раёна і дабрабыту яго жыхароў.

Па выніках сустрэчы на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю РГА «Белая Русь» дэлегатам абраны рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Кароль. У Савет Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна РГА «Белая Русь» - загадчык кафедры журналістыкі Тамара Піваварчык.