Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Красавік 2017 11:00

Прафесар факультэта мастацтваў Шаўляйскага ўніверсітэта Януліс Вайдотас (Літва) прачытаў лекцыі на факультэце мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 0125hУ рамках праграмы Erasmus + з 9 па 15 красавіка 2017 года факультэт мастацтваў і дызайну купалаўскага ўніверсітэта прымаў прафесара факультэта мастацтваў Шаўляйскага ўніверсітэта Януліса Вайдотаса.

У рамках візіту госць правёў лекцыйныя і практычныя заняткі па шрыфтам, шрыфтавай графіцы і тыпаграфіцы для студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцяў «Дызайн (графічны)», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка». Акрамя таго, на семінары са студэнтамі спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» Януліс Вайдотас абмеркаваў праблемы фарміравання пісьмовых формаў шрыфтоў «Каралінгскі мінускул» і «Швабахер».

З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца   тут.