Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Красавік 2017 10:22

Загадчык кафедры батанікі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Созінаў правёў адкрытую лекцыю ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце

4875 1

Лекцыя загадчыка кафедры батанікі факультэта біялогіі і экалогіі купалаўскага ўніверсітэта Алега Созінава была прысвечана нізінных і пераходным балотах Беларусі, іх біяразнастайнасці і кіраванні і прайшла ў рамках курса «Балотазнаўства» для студэнтаў і выкладчыкаў кафедры біягеаграфіі і аховы прыроды Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама аспірантаў БІН РАН.

– На лекцыі былі разгледжаны геаграфічныя, цэнатычныя і фларыстычныя характарыстыкі нізінных і пераходных балот Беларусі. Асобна асветлены пытанні па беларускім вопыту кіравання балотнымі экасістэмамі з мэтай ўстойлівага выкарыстання і аховы, - падзяліўся Алег Віктаравіч.

Таксама Алег Созінаў правёў рабочую сустрэчу з загадчыкам кафедры біягеаграфіі і аховы прыроды Аляксандрам Ягоравым, на якой бакі разгледзелі пытанні далейшага супрацоўніцтва. У тым ліку была працягнутая сумесная праца па стварэнні метадычнага дапаможніка «Батанічнае рэсурсазнаўства».

З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца   тут.