Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Красавік 2017 10:07

Кафедра паліталогіі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і Інстытут філасофіі НАН Рэспублікі Беларусь плануюць пашырыць навукова-даследчае супрацоўніцтва

4829 1Падчас перамоваў загадчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Віктар Ватыль і дырэктар Інстытута філасофіі НАН Рэспублікі Беларусь Анатоль Лазарэвіч дамовіліся паглыбіць і пашырыць узаемадзеянне ў галіне навуковых даследаванняў.

Сустрэча прадстаўнікоў дзвюх вышэйшых навучальных устаноў прайшла ў рамках рэспубліканскай канферэнцыі «Беларускае філасофскае таварыства: гісторыя і сучаснасць», якая адбылася 11 красавіка на базе Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Навуковы форум арганізавалі ў кантэксце прыярытэтаў Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікі - навукоўцы з усіх рэгіёнаў краіны - разгледзелі вехі філасофскага руху ў Беларусі ў XX-XXI стагоддзях, вопыт самаарганізацыі філасофскай супольнасці краіны, задачы і перспектыўныя кірункі яе дзейнасці. Доктар палітычных навук Віктар Ватыль выступіў з дакладам у рамках секцыі «Метадалогія даследавання і прагназавання культурна-цывілізацыйнай дынамікі Беларусі».

Як адзначылі ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, праца канферэнцыі была накіравана на выпрацоўку механізмаў і рэкамендацый па развіцці і папулярызацыі філасофскіх ведаў, арганізацыю міждысцыплінарнай навукова-гуманітарнай дыскусіі, рэалізацыю перспектыўных навукова-даследчых і выдавецкіх праектаў, прасоўванне беларускай філасофскай традыцыі ў вачах айчыннай і міжнароднай навукова -адукацыйнай супольнасці.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца  тут.