Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 25 Красавік 2017 10:03

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў і студэнтаў прыняць удзел у XIII Адкрытым камандным чэмпіянаце па праграмаванні

XIII Адкрыты камандны чэмпіянат па праграмаванні Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе 29 красавіка 2017 года пры ўдзеле «Moscow ACM ICPC Workshops».

Да ўдзелу запрашаюцца студэнцкія каманды і каманды навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў. Супернікамі стануць каманды з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Расія), Нацыянальнага даследчага тэхналагічнага ўніверсітэта «МИСиС» (Расія), а таксама Вільнюскага ўніверсітэта (Літва).

Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў фармаце штогадовай міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ACM. Кожнай камандзе будзе выдзелены адзін кампутар. У працягу 5 гадзін дзеці павінны вырашыць максімальную колькасць прапанаваных задач: напісаць праграму, пасля чаго адправіць яе на сервер тэстуючай сістэмы, дзе яна павінна прайсці праверку на фіксаваным наборы тэстаў. Рашэнне лічыцца карэктным пры ўмове, калі праграма паспяхова прайшла ўсе тэсты. Варта адзначыць, што тэксты заданняў выдаюцца ўдзельнікам на англійскай мове.

Асноўны тур спаборніцтваў адбудзецца 29 красавіка 2017 года ў 10.00 па адрасе: г. Гродна, вул. Э. Ажэшка, 22.

Для рэгістрацыі камандам навучэнцаў (ад аднаго да трох удзельнікаў) неабходна да 16.00  25 красавіка 2017 года  адправіць заяўку.

 

З умовамі задач X Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2014 годзе можна азнаёміцца  у дадатку 1.

З вынікамі X Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2014 годзе можна азнаёміцца  у дадатку 2.

З умовамі задач XI Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2015 годзе можна азнаёміцца  у дадатку 3.

З вынікамі XI Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2015 годзе можна азнаёміцца  у дадатку 4.

Са зводнай табліцай вынікаў рашэння кантэст Гродна - 2015 на розных зборах можна азнаёміцца  у дадатку 5.

З умовамі задач XII Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе можна азнаёміцца  у дадатку 6.

З вынікамі XII Адкрытага чэмпіянату па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2016 годзе можна азнаёміцца  у дадатку 7.

 

13th Yanka Kupala State University of Grodno open team programming contest will be held on 29th April, 2017, with «Moscow ACM ICPC Workshops». Eligible participants: teams of university students and students of schools, gymnasiums and lyceums. Guest contestants are teams of Belarusian State University, Belarusian State University of Informatics and Radioelectronics, Moscow Institute of Physics and Technology (Russia), National Research and Technological Univeristy “MISiS” (Russia) and University of Vilnius.

The competition will be held in the form of ACM annual international student programming Olympiad. Each team will work on 1 computer. The participants will be to solve as much of proposed problems within 5 hours: write a program and send it to the testing system server, where it will be tested by fixed set of tests. The solution shall be considered correct, if the program passes all tests. It is worth mentioning, that all tasks are in English.

Main stage to be held on 29th April, 2017, 10.00, address: Grodno, 22, Ozheshko str.

Team (1-3 members) registration deadline 16.00 25th April, 2017 apply here.

 

Tasks of 2014 YKSUG Open - Annex 1.

2014 YKSUG Open Results - Annex 2.

Tasks of 2015 YKSUG Open - Annex 3.

2015 YKSUG Open Results - Annex 4.

Summary table of Grodno-2015 contest - Annex 5.

Tasks of 2016 YKSUG Open - Annex 6.

2016 YKSUG Open Results - Annex 7.